Святлана Ціханоўская запрашае вас прыняць удзел у «Каляднай пошце» – акцыі, якая выконвае навагоднія жаданні дзяцей нашых герояў. Ужо не першы год гэтую цудоўную акцыю праводзіць фонд «Краіна для жыцця» разам з «Dissidentby», «Littowin LIONS CLUB», Politzek.me, Народнымі амбасадамі Беларусі і Асацыяцыяй беларусаў у Амерыцы (ABA).
Дзеці палітвязняў могуць напісаць у лісце пра падарунак, які хацелі б атрымаць на Новы год, а любы з нас – стаць чараўніком, які выканае іх жаданні.
Святлана Ціханоўская: «Навагоднія святы – час, калі мы ўсе спадзяемся і верым у цуд. Асабліва дзеці. Яны з нецярпеннем чакаюць моманту, калі пад ёлкай як па чараўніцтве з’явяцца падарункі. Бо для іх сапраўднае шчасце – гэта не набор лега, камп’ютарная гульня або мяккая цацка, а адчуванне магіі і здзяйснення жаданняў. Давайце падорым дзецям свята!»
Далучыцца да акцыі можна па спасылцы.