• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла званок з міністрам замежных справаў Нарвегіі Эспэнам Барт Эйдэ 

    24 лістапада, 2023

    Напачатку званка беларуская лідарка падзякавала нарвежскаму ўраду за падтрымку беларускіх незалежных медыя і праваабаронцаў.

    Пасля бакі абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі. Ціханоўская распавяла пра тое, што іх трымаюць у рэжыме інкамунікада – у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і Марыю Калеснікаву. Ціханоўская адзначыла, што неабходна дабівацца доступу ў турмы і вызвалення ўсіх незаконна асуджаных. Святлана Ціханоўская і Эспэн Барт Эйдэ абмеркавалі рэабілітацыю палітвязняў, якія выходзяць з турмаў, і падтрымку сем’яў рэпрэсаваных. 

    Беларуская лідарка заклікала міністра працягваць падтрымліваць праекты папулярызацыі беларускай культуры, літаратуры і мовы.

    Ціханоўская прапанавала міністру Барт Эйдэ накіраваць запыт у Міжнародны крымінальны суд, каб пачаць разбіральніцтва датычнае дыктатара Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці і незаконны вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў у Беларусь.

    Таксама бакі абмеркавалі ўдзел дэмакратычных сілаў Беларусі ў мерапрыемствах Паўночнай рады, куды ўваходзяць Данія, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя і Фінляндыя

    Напрыканцы размовы міністар Эспэн Барт Эйдэ запрасіў беларускую лідарку наведаць Осла з афіцыйным візітам на пачатку 2024 года.

    Апошнія навіны