Падчас сустрэчы з міністаркай абароны Партугаліі Хеленай Карэйрас Святлана Ціханоўская распавяла пра сітуацыю са знаходжаннем расійскіх войскаў і ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі. Яна заклікала Партугалію заняць рашучую пазіцыю ў абарону незалежнасці нашай краіны.
Бакі абмеркавалі дапамогу беларускім добраахвотнікам у межах агульнай дапамогі Украіне. Таксама абмеркавалі магчымасць рэгулярнага абмену інфармацыяй у сферы бяспекі.
Асобна Святлана Ціханоўская папрасіла аб дапамозе ў наладжванні дыялогу з краінамі Глабальнага Поўдня – з партугаламоўнымі краінамі, такія як Бразілія, Мазамбік, Ангола.