• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Школы павінны насіць імёны нашых Нобелеўскіх лаўрэатаў, а не рэжымных карнікаў»

    22 лістапада, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Многія школы і гімназіі Беларусі названыя ў гонар выбітных людзей – напрыклад, асветніка Францыска Скарыны, пісьменнікаў Івана Мележа і Цішкі Гартнага, мастака Івана Ахрэмчыка, навукоўцаў Жарэса Алфёрава і Васіля Купрэвіча. Аднак некалькі дзён таму я прачытала навіну пра тое, што мінскую школу назвалі імем Уладзіміра Арцёмава – былога камандзіра АМАПу.

    Перайменаванне школы – не проста фармальнасць. Гэта спроба навязаць дзецям ілжывых герояў. Бо сілавікі зараз – новая эліта Беларусі, якой усё дазволена. Але ў школе не месца гвалту і агрэсіі. Школа – гэта перш за ўсё камфортнае і бяспечнае асяроддзе, пляцоўка для развіцця асобы.

    І як бы рэжым ні стараўся выкарыстоўваць школу для дасягнення сваіх мэтаў, дзеці – гэта індывідуальнасці, здольныя мысліць крытычна і мець уласнае меркаванне. У гэтым іх могуць падтрымаць неабыякавыя настаўнікі і сям’я.

    Дарагія бацькі, вашыя дзеці ніколі не павераць у прапаганду рэжыму, калі галоўнай крыніцай інфармацыі для іх будзеце вы. Вашыя словы і ўвага, ваш клопат, сумесныя размовы – вось самы моцны шчыт, які будзе аберагаць дзяцей ад маніпуляцый і ілжы».

    Апошнія навіны