• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Партугаліі Антонію Кошта

    15 лістапада, 2023

    Сустрэча прайшла па запрашэнні Антонію Кошта ў яго рэзідэнцыі ў Лісабоне. Беларуская лідарка падзякавала прэм’ер-міністру за дапамогу ў арганізацыі сустрэчы прадстаўнікоў беларускага бізнесу з дзяржсакратаром Партугаліі – гэта стала магчымым дзякуючы дамоўленасці прэм’ер-міністра Кошта і Святланы Ціханоўскай падчас Саміту Рады Еўропы ў траўні.

    Палітыкі абмеркавалі легалізацыю беларусаў у Партугаліі – магчымасць прызнання пратэрмінаваных пашпартоў і выдачу пашпартоў замежніка. Таксама Святлана Ціханоўская распавяла прэм’еру пра праект новага беларускага пашпарта і заклікала Партугалію падтрымаць гэтую ініцыятыву як на нацыянальным, так і на еўрапейскім узроўні. 

    Ціханоўская і Кошта гаварылі пра сітуацыю з беларускімі палітзняволенымі і партызанскую актыўнасць унутры краіны. Прэм’ер-міністр падзяліўся, што сітуацыя ў Беларусі блізка яму асабіста, бо партугальцы памятаюць уласны досвед змагання з дыктатурай, якая панавала ў краіне 50 гадоў таму. На гэтай падставе абмеркавалі магчымасць арганізацыі беларуска-партугальскай Канферэнцыі аб транзітным перыядзе, дзе партугальскі бок зможа падзяліцца досведам працэсу пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі.

    Асобна абмеркавалі еўрапейскі выбар беларусаў. Святлана Ціханоўская заклікала Партугалію падтрымаць еўрапейскія памкненні беларусаў на міжнародных пляцоўках.

    Напрыканцы сустрэчы прэм’ер-міністр заверыў, што Партугалія працягне падтрымліваць беларусаў і іх еўрапейскі выбар.

    Апошнія навіны