• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з віцэ-канцлерам Германіі Робертам Хабэкам

    25 лістапада, 2023

    Падчас сустрэчы 25 лістапада палітыкі гаварылі пра абыход санкцый рэжымам і неабходнасць закрыцця шчылінаў у санкцыях – бо ва ўрадзе віцэ-канцлер Хабэк займаецца менавіта эканамічнымі пытаннямі. Ціханоўская і Хабэк абмеркавалі важнасць захавання санкцый адносна беларускіх калійных угнаенняў у адпаведнасці з рэзалюцыяй Бундэстага, дзе сказана, што санкцыі нельга змякчаць без прычынаў.

    Бакі таксама закранулі тэмы падтрымкі беларускіх экспертаў па экалагічным кірунку, удзелу дэмакратычнай Беларусі ў міжнародных мерапрыемствах па экалогіі і асяроддзі, а таксама незалежнасці ад выкапнёвых рэсурсаў.

    Святлана Ціханоўская і Роберт Хабэк абмеркавалі сітуацыю з беларускімі палітвязнямі.

    Асобна гаварылі пра падтрымку незалежных медыя, у прыватнасці – пра павелічэнне фінансавання беларускай службы Deutsche Welle.

    Напрыканцы сустрэчы Святлана Ціханоўская перадала віцэ-канцлеру дакументы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, якія ўтрымліваюць інфармацыю пра тое, якім чынам рэжым Лукашэнкі абыходзіць санкцыі, а таксама прапануюць магчымыя рашэнні гэтай праблемы.

    Апошнія навіны