• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла ў камітэце па замежных справах партугальскага парламента

    14 лістапада, 2023

    Беларуская лідарка дамовілася з камітэтам аб прыняцці рэзалюцыі, якая будзе сведчыць аб падтрымцы партугальскім парламентам дэмакратычнай Беларусі і беларусаў у выгнанні. Акрамя таго, дамовіліся падтрымаць стварэнне групы сяброў Беларусі і абмеркавалі ўсталяванне кантактаў з партугаламоўнымі краінамі поўдня, у тым ліку – Анголай і Бразіліяй.

    Падчас дыялогу бакі пагаварылі пра візіт партугальскіх парламентарыяў у Вільню і Варшаву, у прыватнасці: пра правядзенне сустрэчаў з грамадзянскай супольнасцю, былымі палітвязням і сем’ямі рэпрэсаваных.

    Асобна Ціханоўская заклікала камітэт падтрымаць міжнародныя расследаванні супраць рэжыму і падкрэсліла, што трэба прыцягнуць да адказнасці ўсіх паплечнікаў за вываз украінскіх дзяцей і злачынствы супраць чалавечнасці.

    Апошнія навіны