Падчас сустрэчы 25 лістапада палітыкі абмеркавалі легалізацыю беларусаў у Германіі, выдачу пашпартоў замежніка і дакументы для беларускіх дзяцей, народжаных у Германіі.
Міністарка паведаміла, што нямецкі ўрад ужо разаслаў інструкцыі па выдачы беларусам усіх неабходных дакументаў, у тым ліку пашпартоў замежніка, ва ўсе дзяржаўныя інстытуты. Беларуская лідарка распавяла пра праект новага беларускага пашпарта.
Таксама гаварылі пра прыцягненне рэжыму да адказнасці праз міжнародны трыбунал за вываз украінскіх дзяцей і злачынствы супраць чалавечнасці.
Бакі абмеркавалі супрацу ў межах G7, «Вялікая сямёркі», ды ААН. Ціханоўская і Бэрбак абмеркавалі шляхі падтрымкі палітвязняў. Ціханоўская распавяла пра жахлівую сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі, пра Сяргея Ціханоўскага, Марыю Калеснікаву ды іншых палітвязняў, пра якіх на працягу ўжо доўгага часу няма інфармацыі.