• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларускае кіно ў любой кропцы свету. Кінафестываль «Паўночнае ззянне – 2023»

    17 лістапада, 2023

    Беларускаму кінафестывалю «Паўночнае ззянне» сёлета спаўняецца ўжо 9 гадоў. Галоўная тэма бягучага фестывалю – адлегласць. Бо беларусы дакладна ведаюць, што значыць быць на адлегласці – з домам, блізкімі, сябрамі.

    У праграме фестывалю шмат беларускага кіно. Напрыклад, дакументальная стужка «Радзіма», намінаваная на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі – так званы «еўрапейскі Оскар», і мастацкі фільм «У жывым эфіры» пра гісторыю беларускіх журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Таксама ў «Паўночным ззянні» ўдзельнічаюць фільмы рэжысёраў з Украіны, Літвы, Эстоніі, Нарвегіі, Швецыі, Ісландыі, Іспаніі і не толькі.

    Фестываль працягнецца да 26 лістапада. Вы можаце бясплатна далучыцца да яго ў якасці анлайн-гледачоў з любой кропкі свету. А тых, хто знаходзіцца ў Вільні і Таліне, арганізатары запрашаюць у мясцовыя кіназалі. Падтрымаць фестываль можна зрабіўшы данат.

    Глядзіце фільмы «Паўночнага ззяння», каб адчуць еднасць, нягледзячы на кіламетры!

    Апошнія навіны