• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла на З’ездзе нямецкай партыі Зялёных у Карлсруэ

    25 лістапада, 2023

    Партыя Зялёных (Bündnis 90/Die Grünen) – партыя Германіі, якая ў 2021 годзе, сумесна з сацыял-дэмакратамі (SPD) і Свабоднай дэмакратычнай партыяй (FDP), сфармавала дзейны ўрад краіны.

    У З’ездзе партыі 25 лістапада ўзялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек, а ў залі было да 2 тысяч прысутных. Сярод іх – міністарка замежных справаў Германіі Аналена Бэрбак, віцэ-канцлер Роберт Хабэк, міністарка па пытаннях культуры і СМІ Клаўдзія Рот, лідары партый і еўрапарламентарыі. Святлана Ціханоўская стала адзінай замежнай выступоўцай З’езда. Пасля яе прамовы ўдзельнікі Кангрэса падзякавалі беларускай лідарцы стоячымі авацыямі тройчы. Віцэ-канцлер Хабэк і міністарка Бэрбак апранулі бел-чырвона-белыя бранзалеты ў падтрымку Беларусі. 

    У прамове беларуская лідарка выказала ўдзячнасць Зялёным за няспынную падтрымку дэмакратычнай Беларусі з 2020 года і за ўсё тое, што было зроблена нямецкім урадам для падтрымкі беларусаў. Святлана Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў працягваць дапамогу Беларусі і зрабіць нашу краіну сваім прыярытэтам на выбарах у Еўрапарламент. Ціханоўская таксама заклікала Зялёных дапамагчы беларусам прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы і ўсебакова падтрымліваць украінцаў, каб наблізіць іх перамогу ў вайне. Гэтае запрашэнне мае асаблівае значэнне ў кантэксце хуткіх выбараў у Еўрапарламент.

    «Мы працягнем салідарнасць і рашучую падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і апазіцыі, вызвалення ўсіх палітвязняў. Мы выступаем за санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і за свабодныя і справядлівыя выбары ў краіне. Лукашэнка вінаваты ў сур’ёзных парушэннях правоў чалавека і ваенных злачынствах у Беларусі, а таксама ў падтрымцы расійскай захопніцкай вайны ва Украіне», – гаворыцца ў перадвыбарчай праграме нямецкай партыі Зялёных.

    Апошнія навіны