У праекце Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным гэтая роля адведзена Камісіі па аднаўленні справядлівасці. Гэта орган, які будзе сфарміраваны дэмакратычным Парламентам. Асноўнай задачай Камісіі будзе прыняцце і разгляд заяваў ад ахвяраў рэпрэсій. Таксама яна будзе займацца пытаннямі выяўлення праўды, аднаўлення даверу да дзяржаўных інстытутаў, прадухілення паўторных парушэнняў правоў чалавека і захавання памяці аб дзеяннях улады ў перыяд рэжыму Лукашэнкі. Падрабязней пра Камісію па аднаўленні справядлівасці – глядзіце ў картках.
Калі ў вас ёсць прапановы, заўвагі, дапаўненні ды каментары да Канцэпцыі, іх можна пакінуць праз тэлеграм-бот @AskOffice_Bot, пошту transitionaljustice@tsikhanouskaya.org і гугл-форму.