Святлана Ціханоўская выказала падтрымку народу Ізраіля, а таксама звярнулася да беларусаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны:
«Мы ўпэўненыя, што злачынцы, якія развязалі вайну і пасягнулі на ключавыя чалавечыя каштоўнасці, панясуць пакаранне.
Мы выказваем спачуванні сем'ям і блізкім загінулых і смуткуем па шматлікіх ахвярах сярод мірнага насельніцтва.
Беларусы, якія пражываюць у Ізраілі, уважліва слухайце паведамленні Службы тылу і выконвайце яе ўказанні. Беражыце сябе і сваіх блізкіх».