Беларуская лідарка сустрэлася з наследным прынцам Даніі Фрыдэрыкам на прыёме з нагоды Саміта Парламенцкай асамблеі НАТА ў Капенгагене. Яна распавяла прынцу пра сітуацыю ў сённяшняй Беларусі і падкрэсліла, што беларусы не здаліся і бачаць сваю краіну дэмакратычнай і еўрапейскай. Таксама Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Даніі і падзякавала ім за актыўнасць і працу, якую яны робяць тут, каб трымаць Беларусь на парадку дня і падтрымліваць Украіну.
Сёння Святлана Ціханоўская атрымае прэмію ад Парламенцкай асамблеі НАТА «Жанчыны – за мір і бяспеку». Яе ўручаюць жанчынам, якія ўнеслі адметны ўнёсак у фармаванне бяспечнага свету.
На час візіту запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам ПА НАТА, міністрам замежных спраў Даніі, спікерам Парламента і членамі Камітэта па замежных справах.