• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Падобнае пакаранне ў нашай краіне павінна знікнуць назаўжды». Святлана Ціханоўская – пра смяротнае пакаранне 

    10 кастрычніка, 2023

    10 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень супраць смяротнага пакарання. Беларуская лідарка выказалася аб тым, ці павінна захоўвацца падобнае пакаранне ў новай Беларусі: 

    «Беларусь – адзіная краіна Еўропы, дзе смяротнае пакаранне прымяняецца ў якасці выключнай меры пакарання. З кожным годам Лукашэнка толькі павялічвае колькасць артыкулаў Крымінальнага Кодэкса, за якія можа прызначацца смяротнае пакаранне. Ён лічыць, што мае права чыніць лёсы людзей, прыкрываючыся тым, што наяўнасць смяротнага пакарання нібыта стрымлівае злачыннасць. 

    Чалавечае жыццё і права на яго – самая вялікая каштоўнасць, якая павінна паважацца ў кожнай дзяржаве. Цывілізаваны свет даўно гэта прызнаў і зафіксаваў у сваіх законах. І дэмакратычная Беларусь мусіць браць з яго прыклад. 

    Я катэгарычна асуджаю прымяненне смяротнага пакарання і лічу, што яно павінна быць адменена. Мы хочам бачыць Беларусь еўрапейскай краінай, дзе правы чалавека паважаюцца, а правасуддзе здзяйсняецца па прынцыпах справядлівасці і гуманнасці. Таму пасля дэмакратычнага транзіту ўлады такое пакаранне ў нашай краіне павінна знікнуць назаўжды».

    Апошнія навіны