• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны

    Вынікі візіту Ціханоўскай, Хоміч і Цапкала ў Германію: рэабілітацыя для дзяцей палітвязняў, дапамога прафсаюзам, трыбунал для Лукашэнкі

    Падчас візіту ў Германію прайшлі сустрэчы з прэзідэнтам Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаерам і мэрам Берліна Францыскай Гіфай. Разам з Таццянай Хоміч і Веранікай Цапкала Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай нямецкага Бундэстага Бербель Бас, лідарамі парламенцкіх фракцый Рольфам Мютцэніхам (СДПГ), Фрыдрыхам Мерцам (ХДС), Катарынай Дрэге і Брытай Хасельман («Зялёныя»), Крысціянам Дзюрам (СвДП), прадстаўніцай канцылярыі Шольца Клаўдзіяй Рот. Вось асноўныя вынікі візіту: – У найбліжэйшы час Германія прэзентуе пакет дапамогі беларускім студэнтам, медыя, […]
    27 красавіка, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 26 красавіка

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Абласны клінічны шпіталь ветэранаў вайны Кіраваграда атрымаў ад арганізацыі Дапамога пры ўдзеле валанцёраў ініцыятывы ДАР танометры, якія будуць выкарыстоўвацца для лячэння вайскоўцаў. FreeShop Fundacja «ŻYVI» адправілі ва Украіну аўтамабіль з медыкаментамі і ежай. Фонд BYSOL адправіў ва Украіну […]
    27 красавіка, 2022

    Не даць паўтарыць катастрофу. Ціханоўская – у памяць пра Чарнобыль

    «36 гадоў таму адбылася Чарнобыльская катастрофа, якая забрала дзясяткі тысячаў жыццяў. З-за патурання і хлусні ўладаў сотні тысячаў людзей пацярпелі ад радыяцыі, мільёны хварэюць зараз і яшчэ будуць хварэць у будучыні. На сотні гадоў забруджаныя радыеактыўнымі рэчывамі вялікія часткі тэрыторыі Беларусі і Украіны. Святлана Алексіевіч у кнізе «Чарнобыльская малітва» распавяла сотні такіх гісторый беларусаў – […]
    26 красавіка, 2022

    Ціханоўская распавяла прэзідэнту Германіі пра Антываенны Рух і пра пераслед прафсаюзаў

    Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер прыняў Ціханоўскую ў прэзідэнцкім палацы Bellevue. Ціханоўская пакінула запіс у прэзідэнцкай кнізе гасцей, дзе заклікала Германію падтрымаць Беларусь і Украіну. Гэта трэцяя сустрэча лідараў, папярэднія адбыліся ў снежні 2020 і лістападзе 2021.Тады абмяркоўвалі адкрыццё беларускай праграмы Deutsche Welle (што і было зроблена), міграцыйны крызіс, дастаўку вакцынаў для Беларусі. Ціханоўская распавяла пра […]
    26 красавіка, 2022

    ​Святлана Ціханоўская дзякуе праваабарончаму цэнтру «Вясна» ў дзень яго народзінаў

    «26 гадоў таму ў Беларусі з'явілася «Вясна-96». Супадзенне з датай Чарнобыльскай трагедыі невыпадковае – у той дзень у Беларусі разганялі масавы Чарнобыльскі шлях. А ў той жа вечар актывісты абʼядналіся, каб дапамагчы затрыманым і іх семʼям. Каманда «Вясны» дзесяцігоддзямі займаецца праваабарончай дзейнасцю і кажа ўслых пра тое, на што многія, як і я раней, заплюшчвалі […]
    26 красавіка, 2022

    Ціханоўская, Хоміч і Цапкала ў Берліне: гарантыі бяспекі Беларусі, рэабілітацыя для дзяцей палітвязняў

    У панядзелак 25 красавіка Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Берлін, дзе разам з Таццянай Хоміч і Веранікай Цапкала праводзіць сустрэчы з палітыкамі, урадам Германіі, дыяспарай і актывістамі, якія збіраюць гуманітарную дапамогу. Раней у гэтым годзе было анансавана, што беларускае трыа атрымае Міжнародную прэмію імя Карла Вялікага, якую называюць галоўнай палітычнай узнагародай Еўропы. Ціханоўская, Цапкала […]
    26 красавіка, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 25 красавіка

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #сабатажпрацырэжыму Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае адсочваць перамяшчэнні расійскіх войскаў па Беларусі: частка 1, частка 2. Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 25 красавіка: прапагандысты працягваюць абгрунтоўваць неабходнасць уключэння Беларусі […]
    26 красавіка, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 18-24 красавіка

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Цэнтр Беларускай Салідарнасці аказвае бясплатную дапамогу беларусам і ўкраінцам: юрыдычную, псіхалагічную і з пошукам часовага жылля. Падрабязнасці тут. Фонд BYSOL перадаў 40 камплектаў формы і рыштунку ва Украіну. Prague Support Team і Kirill Jakimovič сфармавалі для фонду 40 «пражскіх […]
    24 красавіка, 2022

    Святлана Ціханоўская павіншавала Марыю Калеснікаву з днём народзінаў

    «Сёння дзень народзінаў нашай любімай Машы. Я памятаю яе погляд, поўны рашучасці, непахіснасці і запалу – калі мы толькі пазнаёміліся летам 2020-га. Дакладна такі ж яе погляд мы ўбачылі на відэа з суда – Маша ўсміхалася, танцавала і паказвала нам, што яна ні на секунду не пашкадавала пра сваё рашэнне. Маша навучыла нас, што любы […]
    24 красавіка, 2022

    Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Вялікаднем

    «Як святкаваць Вялікдзень зараз? Як святкаваць, калі столькі беларусаў без віны кінутыя за краты? Як святкаваць, калі ва Украіне з-за развязанай Расіяй вайны гінуць мірныя людзі, а войскі агрэсара стаяць на тваёй, беларускай зямлі? Сэнс Вялікадня – перамога дабра над злом. Дыктатура хоча, каб мы ненавідзелі – і мы павінны любіць і клапаціцца адно пра […]
    24 красавіка, 2022

    Вынікі візіту Ціханоўскай у Нідэрланды: гарантыі бяспекі для Беларусі, падтрымка беларускіх добраахвотнікаў і медыкаў ва Украіне

    Святлана Ціханоўская завяршыла працоўны візіт у Нідэрланды. Падчас візіту яна сустрэлася з каралём Нідэрландаў Вілемам Аляксандрам, прэм'ер-міністрам Маркам Рутэ, міністаркай абароны Кайсай Алангрэн, камітэтам па замежных справах парламента. Прадстаўнік Офісу Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчы ў Міністэрстве юстыцыі па пытаннях беларускай дыяспары, візаў і рэлакацыі рэпрэсаваных бізнесаў. Вось вынікі візіту – коратка: – Нідэрланды разгледзяць магчымасць […]
    24 красавіка, 2022

    Валер Кавалеўскі правёў сустрэчу з актывістамі беларускай дыяспары ва Украіне

    Падчас размовы абмяркоўвалі наступныя тэмы: – блакаванне банкаўскіх рахункаў беларусаў ва Украіне; – праблемы міграцыі і легалізацыі, падтрыманне легальнасці дакументаў; – прызнанне Беларусі акупаванай тэрыторыяй і дэлегітымізацыі Лукашэнкі; – інфармацыйная праца з украінскім грамадствам; – афіцыйны статус беларускіх валанцёраў; – падтрымка беларускіх добраахвотнікаў.
    24 красавіка, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 23 красавіка

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #сабатажпрацырэжыму За 23 красавіка маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» не зафіксавала ні вылетаў знішчальнікаў, ні запускаў ракетаў з тэрыторыі Беларусі. У той жа час канал працягвае адсочваць перамяшчэнні расійскіх войскаў па Беларусі: частка 1, частка 2, частка 3. Таксама канал […]
    24 красавіка, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 22 красавіка

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #сабатажпрацырэжыму Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 22 красавіка: частка 1, частка 2, частка 3. Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 22 красавіка: […]
    22 красавіка, 2022

    Святлана Ціханоўская наведала ў Нідэрландах арганізацыю, якая збірае машыны хуткай дапамогі для адпраўкі ва Украіну

    У арганізацыі Zeilen Van Vrijheid працуюць украінцы і беларусы. Яны ўжо перадалі Украіне 25 машынаў хуткай дапамогі і адну пажарную. Акрамя таго, яшчэ дзясяткі рыхтуюцца да адпраўкі. Некаторыя аўтамабілі цалкам сабралі і прафінансавалі беларусы. У арганізацыі працуе беларус Зміцер Жалізнічэнка. Ён расказаў Святлане Ціханоўскай, як менавіта гэтыя машыны могуць выратаваць жыццё і як іх даставяць […]
    22 красавіка, 2022

    «Падумайце пра такія санкцыі, якія пазбавяць рэжым усіх крыніцаў фінансавання». Ціханоўская выступіла ў інстытуце Clingendael

    Сёння Святлана Ціханоўская выступіла ў вядомым галандскім інстытуце міжнародных адносінаў Clingendael, які кансультуе па знешняй палітыцы міністэрства замежных спраў, міністэрства абароны і ўрад Нідэрландаў. Яна прыняла ўдзел у дыскусіі спецыялістаў па Беларусі, Украіне, Усходняй Еўропе, а таксама прадстаўнікоў медыяў, якія асвятляюць пытанні рэгіёну. Ціханоўская расказала пра барацьбу беларусаў, палітвязняў, пра сітуацыю з расійскімі войскамі ў […]
    22 красавіка, 2022

    Падчас візіту ў Нідэрланды Ціханоўская сустрэлася з праваабаронцамі: абмяркоўвалі магчымасць стварэння шэлтараў для беларусаў у розных краінах Еўропы

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з праваабарончымі арганізацыямі Нідэрландаў, якія супрацоўнічаюць з Беларуссю: нідэрландскім Хельсінскім камітэтам, Amnesty International, Justice and Peace, Libereco. На сустрэчы абмеркавалі: – магчымасць змены крытэраў прызнання палітвязнямі. Зараз многія, хто ўдзельнічае ў руху супраціву, не трапляюць у гэтую катэгорыю; – дапамогу сем'ям і рэабілітацыю для дзяцей палітвязняў, а таксама тым рэпрэсаваным, хто […]
    22 красавіка, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 21 красавіка

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #сабатажпрацырэжыму Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 21 красавіка: частка 1, частка 2, частка 3. Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 21 красавіка: […]
    22 красавіка, 2022

    «Аўтарытарныя рэжымы сёння – абсалютнае зло». Ціханоўская заклікала Еўропу да дзеянняў на атрыманні медаля Чатырох Свабодаў імя Рузвельта

    Сёння ў Мідэлбургу прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ разам з пра-праўнучкай Франкліна Рузвельта ўручылі Святлане Ціханоўскай медаль Чатырох Свабодаў імя Рузвельта. Нацыянальная лідарка Беларусі прысвяціла гэтую ўзнагароду ўсім беларусам, якія змагаюцца за перамены ў нашай краіне. Яна таксама выступіла з прамовай, распавядаючы пра Антываенны Рух: дзейнасць партызанаў, актывістаў, падтрымку беларусамі палітвязняў і ўкраінцаў. «Я ведаю, што […]
    21 красавіка, 2022

    Прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай пачалі візіт у Кіеў

    Сёння кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валер Кавалеўскі і яго каманда перадалі батальёну Кастуся Каліноўскага транспарт, рыштунак і гуманітарную дапамогу, якія прывезлі з Літвы.  «Мы ўпэўненыя, што гэтыя машыны добра паслужаць у справе абароны Украіны і вызвалення Беларусі. Усё гэта стала магчымым дзякуючы падтрымцы неабыякавых беларусаў. Салідарнасць нашая галоўная зброя», – дадаў Валер Кавалеўскі. На гэтым […]
    21 красавіка, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 20 красавіка

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #сабатажпрацырэжыму Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 20 красавіка: частка 1, частка 2, частка 3. Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 20 красавіка: прапагандысты заяўляюць, што «Беларусь уцягваюць у […]
    21 красавіка, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 19 красавіка

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў У жніўні 2020 года 16-гадовага Цімура Міцкевіча катавалі сілавікі, пасля чаго ён апынуўся ў коме. Яго маці памерла, не вытрымаўшы таго, што адбывалася. Падлетак змог уцячы з бальніцы, дзе за ім было ўсталявана назіранне сілавікоў. Цяпер Цімур Міцкевіч […]
    20 красавіка, 2022

    Валер Кавалеўскі з камандай паехаў ва Украіну, каб працаваць над пастаянным офісам дэмсілаў у Кіеве

    У першым відэа Валер Кавалеўскі коратка распавядае пра новы візіт ва Украіну: «Падчас мінулага візіту мяне ўразіла тое, што там вельмі не хапае голасу і прысутнасці беларусаў. Таму зараз мы думаем пра тое, каб арганізаваць наш пастаянны офіс у Кіеве – каб мець пастаянныя камунікацыі з урадам, структурамі, журналістамі, экспертамі і іншымі прадстаўнікамі Украіны. І, […]
    19 красавіка, 2022

    Як звяртацца да тэмы вайны ва Украіне ў школах? Антываенны марафон

    22 красавіка ў 17:00 (па беларускім часе) адбудзецца ўжо трэці вэбінар у межах Антываеннага марафону, які праводзіць Гісенскі Цэнтр Усходнееўрапейскіх даследаванняў (GiZo) ва Універсітэце імя Юстуса Лібіха (Гісен, Германія). На вэбінары абмяркуюць, як звяртацца да тэмы вайны ва Украіне ў школах. Удзельнікі: – Пятро Герасім, кандыдат гістарычных навук, выкладчык гісторыі ў прыватнай школе ў Кіеве; […]
    19 красавіка, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 18 красавіка

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Фонд BYSOL перадаў 40 камплектаў формы і рыштунку (на фота) ва Украіну. Prague Support Team і Kirill Jakimovič сфармавалі для фонда 40 «пражскіх камплектаў» з рыштункам, формай і абуткам. Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па […]
    18 красавіка, 2022

    ​Чарнобыль 2022: як гэта адбылося і як павінны змяніцца падыходы да ядзернай бяспекі?

    21 красавіка, у 17:00 Даследчы цэнтр Офіса Святланы Ціханоўскай, Оксфардская абсерваторыя па Беларусі і GLOBSEC think tank сумесна з грамадскай арганізацыяй «Ecohome» (Беларусь) правядуць вэбінар, дзе абмяркуюць што адбываецца на АЭС Украіны падчас вайны, як павінны мяняцца падыходы да рэгіянальнай бяспекі і як павінны дзейнічаць палітыкі і грамадзянская супольнасць у Беларусі, Украіне і іншых краінах […]
    18 красавіка, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 11-17 красавіка

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху: #непадпарадкаванне Партызаны групоўкі «Буслы ляцяць» паспяхова правялі акцыі ў Смаленскай і Бранскіх абласцях (РФ), знішчыўшы некалькі рэлейных шафаў СЦБ і прылады сігналізацыі, тым самым перашкодзіўшы чыгуначным перавозкам пуцінскіх войскаў. Байцы батальёна Кастуся Каліноўскага ўвесь тыдзень гераічна абараняюць Украіну, а […]
    17 красавіка, 2022

    Абараніць свае сем’і ад разбурэння: Ціханоўская віншуе беларусаў, якія сёння адзначаюць Вялікдзень

    «Пасха – свята міру, свята, якое аб’ядноў­вае сем’і. Мне хацел­ася б асабліва падтр­ымаць тых, хто не зн­аходзіць паразумення з роднымі і блізкімі на глебе рознага стаўлення да дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Ведайце: вы не адныя – і вы робіце вельмі важную справу, абараняючы свае сем’і ад разбурэння. Ве­ру ў вас і ў […]
    16 красавіка, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 16 красавіка

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. #непадпарадкаванне Беларусы малююць антываенныя графіці, выказваючы свой пратэст вайне на вуліцах розных гарадоў. #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Батальён Кастуся Каліноўскага дзякуе беларусам усяго свету за гуманітарную дапамогу, якую яны адпраўляюць з самых розных краінаў. Беларускі спартсмен і актывіст SOS BY Канстанцін Якаўлеў абвясціў дабрачынны збор для Украіны і просіць […]
    16 красавіка, 2022