• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Неабходна падтрымліваць адно аднаго ў барацьбе»

    01 кастрычніка, 2023

    Беларуская лідарка выступіла на мітынгу салідарнасці з Украінай і беларускімі палітзняволенымі ва Вроцлаве.

    «Беларусы і ўкраінцы зрабілі свой выбар – мы хочам быць часткай вялікай свабоднай Еўропы, а не агрэсіўнага і варварскага «русского мира». Палякі прайшлі гэты шлях – зможам прайсці і мы.

    Каб перамагчы, нам нельга паддавацца апатыі. Неабходна падтрымліваць адно аднаго ў барацьбе. Важна нагадваць свету пра беларускіх палітвязняў і падтрымліваць Украіну на полі бою, як гэта робяць добраахвотнікі з Палка Каліноўскага».

    Напрыканцы свайго выступу Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў мітынгу далучыцца да флэшмобу ў падтрымку Паліны Шарэнды-Панасюк, якая 1000 дзён знаходзіцца за кратамі, і разам сказаць «Я Паліна».

    Апошнія навіны