Калі вы хочаце даведацца пра развіццё эканомік Еўропы пасля распаду СССР і шляхі трансфармацыі ў Беларусі, гэты курс ад Вольнага Беларускага Ўніверсітэта для вас.
Выкладчыкі курса – дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч і адзін з кіраўнікоў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Серж Наўродскі.
Для ўдзелу не патрабуецца эканамічная адукацыя, а заняткі будуць праводзіцца на беларускай мове. Пачатак – 10 кастрычніка 2023.
Каб зарэгістравацца на курс, трэба падаць заяўку да 5 кастрычніка (уключна). Падрабязнасці пра курс чытайце па спасылцы.