Роўна тыдзень таму Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (АВВА) правяла III Беларускі бізнес-форум у Варшаве. У ім ўдзельнічалі больш за 200 дэлегатаў як мінімум з 13 краінаў, палова з іх – прадстаўнікі беларускага бізнесу. На адкрыцці форума выступіла Святлана Ціханоўская.
Дарадца Ціханоўскай па эканамічных рэформах і адзін з арганізатараў форума Алесь Аляхновіч распавёў пра яго вынікі:
– АВВА і Дэпартамэнт гандлю ЗША падпісалі дарожную мапу аб інстытуцыйнай супрацы. Гэта знак вялікага даверу да беларускай бізнес-асацыяцыі, які стварае новыя магчымасці для працы на карысць беларусаў.
– Прадстаўнікі Еўракамісіі і Польскага банку развіцця анансавалі стварэнне новага фінансавага механізму падтрымкі для беларускага бізнесу, які быў вымушаны з’ехаць з краіны пасля 2020 года.
Падрабязней – глядзіце ў відэа.