• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Выбары ў Каардынацыйную Раду могуць стаць альтэрнатывай выбарам у псеўдапарламент Лукашэнкі

    02 кастрычніка, 2023

    Святлана Ціханоўская звярнулася да прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады:

    «Я чакаю, што Каардынацыйная Рада стане сапраўды прадстаўнічым органам беларускіх грамадзянскіх арганізацыяў і палітычных партыяў. Для гэтага неабходна правесці выбары ў наступны склад Каардынацыйнай Рады. Павел Лібер і «Новая Беларусь» гатовы распрацаваць усе неабходныя для гэтага тэхнічныя інструменты.

    Выбары ў Каардынацыйную раду могуць стаць альтэрнатывай выбарам у псеўдапарламент, якія праводзіць рэжым. Мы ў выбарах Лукашэнкі не ўдзельнічаем – яны незаконныя, але мы павінны скарыстацца гэтым як нагодай расказаць пра сваю альтэрнатыву.

    Таксама хацелася б пабачыць больш публічнасці ў працы Каардынацыйнай Рады. Беларусы павінны ведаць, якія пытанні абмяркоўвае Каардынацыйная Рада і што вырашае. Уключайце ў свае дыскусіі шырокую грамадскасць і экспертную супольнасць».

    Апошнія навіны