• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дапамога беларускім настаўнікам 

    30 верасня, 2023

    Напярэдадні дня настаўніка ў Беларусі каманда Офіса з дапамогай ініцыятывы hutka.help падрыхтавала спіс педагогаў, якім патрэбная нашая дапамога. Гэтая ініцыятыва не з’яўляецца фондам, таму ў вас ёсць магчымасць дапамагчы чалавеку наўпрост.

    Антон Дзеручэнка – настаўнік гісторыі і рэдактар беларускай Вікіпедыі, напісаў больш за 20 тысяч артыкулаў. Вымушана пакінуў Беларусь. Патрэбная дапамога для працягу жыцця ў новай краіне. Таксама можа правесці для вас лекцыі па гісторыі Беларусі ці экскурсію па музеях Варшавы. 

    Ірына – настаўніца геаграфіі з 30-гадовым стажам. Спачатку ўцякала ад пераследу рэжыму, а потым ад вайны. Для Ірыны актуальная як грашовая дапамога, так і прапановы працы, пажадана дыстанцыйнай.

    Аляксандр Мурашоў – доктар педагагічных навук, кандыдат філалагічных навук і былы прафесар кафедры журналістыкі ў ГрДУ ім. Я. Купалы. У 2020 напісаў адкрыты ліст да Лукашэнкі. Падтрэбныя сродкі для публікацыі сваіх твораў. 

    Таццяна – былая выхавальніца, пакінула Беларусь з-за ціску рэжыму. Яе дачку затрымлівалі 5 разоў. Патрэбная дапамога, каб легалізавацца і ўладкаваць жыццё. 

    Калі ласка, падтрымлівайце адзін аднаго. Працягвайце быць салідарнымі ды спагадлівымі, бо калі дапамагаеш іншым – самому становіцца лепш.

    Апошнія навіны