Упершыню падчас Варшаўскага форума прайшла дыскусія па сітуацыі ў Беларусі. Яна сабрала больш за 120 удзельнікаў, былі і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Святлана Ціханоўская выступіла перад удзельнікамі:
«Зараз мы змагаемся за захаванне Беларусі як дзяржавы, што магчыма толькі ў тым выпадку, калі Беларусь стане часткай Еўрапейскага Саюза. Бо ў Беларусі, як і ў Украіны, у саюзе з Расіяй няма ніякай будучыні.
Мы працягваем працаваць па некалькіх ключавых напрамках: прыцягненне рэжыма да адказнасці, дапамога палітвязням, падтрымка беларусаў у краіне і за мяжой, умацаванне беларускай ідэнтычнасці і падрыхтоўка да пераходнага перыяду.
Мы робім усё магчымае, каб наблізіцца да гэтай мэты і дасягнуць еўрапейскай будучыні для Беларусі. Для аднаўлення міра і забеспячэння бяспекі нам патрэбна не толькі каб Украіна перамагла, але і каб Беларусь стала вольнай. І калі Еўрапейскі Саюз і дэмакратычныя краіны падтрымаюць нас на гэтым шляху, я ўпэўнена, што ў нас атрымаецца».