Беларуская лідарка атрымала запрашэнне на Саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці ад прэм'ер-міністра Іспаніі Педра Санчэса. Цяпер Іспанія старшынствуе ў Еўрапейскім Саюзе.
47 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў запрошаныя прыняць удзел у трэцім пасяджэнні Еўрапейскай палітычнай супольнасці. Таксама будуць удзельнічаць прэзідэнт Савета Еўропы Шарль Мішэль, прэзідэнт Еўрапейскай Камісіі Урсула фон дэр Ляен і старшыня Еўрапейскага Парламента Раберта Метсола.
Грунтуючыся на досведзе папярэдніх сустрэчаў Еўрапейскай палітычнай супольнасці, палітычныя лідары абмяркуюць, як зрабіць Еўропу больш устойлівай, квітнеючай і бяспечнай.