25-27 верасня дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька наведаў Кракаў з рабочым візітам.
Анатоль сустрэўся з кіраўніком камісіі па міжнародных пытаннях Сенату Польшчы і даўнім сябрам дэмакратычнай Беларусі Богданам Кліхам і беларускім палітыкам і эканамістам Яраславам Раманчуком. У выніку сустрэчы яны дамовіліся аб супрацы, каб:
– стварыць дэпутатскую групу па Беларусі ў мясцовым самакіраванні Кракава;
– арганізаваць стажыроўкі для маладых беларусаў;
– падрыхтаваць праекты законаў для новай Беларусі.
«Стварэнне груп па Беларусі ў мясцовых самакіраваннях можа дапамагчы людзям, якія бягуць з краіны праз рэпрэсіі і хочуць вырашыць пытанне легалізацыі, знайсці працу і далучыцца да суполкі беларусаў», – пракаментаваў Анатоль Лябедзька.
Ён таксама паўдзельнічаў у круглым стале «Уступленне Беларусі ў ЕС: мроя альбо рэальнасць. Палітычны і эканамічны складнік пытання» разам з прадстаўнікамі беларускай дыяспары Кракава. Дарадца па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве адзначыў, што ўдзельнікі круглага стала сфармулявалі канкрэтныя прапановы дзеянняў для вырашэння праблем беларусаў Кракава.
Больш інфармацыі пра працу Анатоля Лябедзькі вы знойдзеце па гэтай спасылцы: https://t.me/parlamentbel.