• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У АБСЕ створана група «Сяброў дэмакратычнай Беларусі». Ціханоўская выказала свае чаканні ад работы групы

    03 кастрычніка, 2023

    Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у канферэнцыі Warsaw Human Dimension, якая праходзіць у Варшаве штогод і збірае дыпламатаў, чыноўнікаў, а таксама прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з 57 краінаў-сябровак АБСЕ. Гэта найбуйнейшы ў Еўропе форум па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека.

    Святлана Ціханоўская, разам з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўлам Латушкам і Вольгай Гарбуновай, а таксама дарадцай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр, выступіла ў межах дыскусій на тэму прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці. Першая дыскусія была прысвечаная ролі міжнародных арганізацыяў у прыцягненні рэжыму да адказнасці, а другая, больш вузкая – ролі беларускіх праваабаронцаў.

    На пачатку мерапрыемства Амбасадар ЗША ў АБСЕ Майкл Карпентэр абвясціў пра стварэнне групы «Сяброў дэмакратычнай Беларусі» у АБСЕ, куды ўвайшлі 10 дзяржаваў. Амбасадар адзначыў, што група будзе пашырацца. 

    У выступе падчас першай дыскусіі Ціханоўская адзначыла, што пытанні правоў чалавека і бяспекі ўзаемазвязаныя, і Беларусь з’яўляецца выдатным прыкладам гэтаму. Яна вітала стварэнне групы, а таксама адзначыла чатыры прыярытэты для працы АБСЕ і новай групы. Беларуская лідарка заклікала прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці за вываз украінскіх дзяцей і звярнуцца да Міжнароднага крымінальнага суду з заклікам пачаць расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці, катаванняў і рэпрэсій у Беларусі. Святлана Ціханоўская адзначыла, што БДІПЧ АБСЕ павінна патрабаваць вызвалення палітвязняў з турмаў і дабівацца доступу туды – у прыватнасці, да нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. Таксама яна заклікала краіны АБСЕ адкрываць справы па ўніверсальнай юрысдыкцыі супраць парушальнікаў правоў чалавека.

    Асобнай тэмай абмеркавання былі так званыя «выбары» у лукашэнкаўскі парламент, якія маюць адбыцца ў 2024 годзе. Ціханоўская назвала гэтыя «выбары» фарсам і заклікала міжнародную супольнасць іх не прызнаваць. Акрамя гэтага, яна заклікала АБСЕ накіраваць у Беларусь місію, каб даць ацэнку магчымасці правядзення справядлівых выбараў. Яна адзначыла, што, бадай, адзіная выснова, да якой можа прыйсці АБСЕ – гэта тое, што справядлівыя выбары ў Беларусі сёння немагчымыя.

    На другім мерапрыемстве ў рамках форуму Ціханоўская гаварыла пра працу беларускіх юрыстаў, праваабаронцаў і НДА. Яна акрэсліла тры асноўныя напрамкі бягучай працы. Гэта 1) збор дадзеных пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі, 2) перадача доказаў злачынстваў у міжнародныя суды і 3) прасоўванне тэмы прыцягнення рэжыму да адказнасці праз спецыяльныя трыбуналы і Міжнародны крымінальны суд.

    Апошнія навіны