Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька сустрэўся з кіраўніком дэлегацыі Сейма Літвы ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Эмануэлісам Зінгерысам.
«Разам з Эмануэлісам Зінгерысам мы абмеркавалі бягучую сэсію ПАРЕ. У паседжанні палітычнага камітэта Асамблеі прыме ўдзел дэлегацыя супольнасці беларускіх партый, што былі ліквідаваныя рэжымам. У Страсбургу ёсць цікавасць да аналізу беларускай сітуацыі – туды запрашаюць прадстаўнікоў апазіцыйных партый, а не прадстаўнікоў рэжыму.
Падчас размовы мы закранулі і магчымасць павелічэння тэрміну дзеяння ВНЖ для беларусаў з аднаго года да трох, а таксама правядзенне круглага стала да 80-х угодкаў трагедыі ў мінскім гета», – адзначыў Анатоль Лябедзька.
Больш інфармацыі пра працу дарадцы вы знойдзеце па гэтай спасылцы: https://t.me/parlamentbel.