Падчас сустрэчы Ціханоўская адзначыла, што вельмі важна падзяляць рэжым і беларусаў, а таксама беларусаў і расіянаў. Яна звярнула ўвагу на тое, што закон, які цяпер абмяркоўваецца ў Латвіі, аб абмежаваннях на аўтамабілі з беларускімі нумарамі, можа ўскладніць жыццё беларусаў, якія не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. І папрасіла дапамагаць беларусам, якія жывуць у Латвіі.
На сустрэчы таксама абмеркавалі сітуацыю на беларуска-латвійскай мяжы. Беларуская лідарка адзначыла: «Тое, што зараз суседзі вымушаныя будаваць сцены на мяжы з Беларуссю, цалкам віна рэжыма Лукашэнкі».