• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла на міжнародным Форуме Люблінскай Чацвёркі 

    06 кастрычніка, 2023

    З 2021-га палітыкі, грамадскія дзеячы і журналісты Польшчы, Украіны і Літвы штогод праводзяць маштабны Форум, дзе абмяркоўваюць актуальныя пытанні рэгіёна, распрацоўваюць крокі па ўмацаванні культурных і эканамічных сувязяў, а таксама сумесную стратэгію дзеянняў на міжнароднай арэне.

    Упершыню ў гісторыі Форума на ім прагучаў голас беларусаў. Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай перад удзельнікамі, а яе намеснік у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Валер Кавалеўскі ўзяў удзел у панэльнай дыскусіі. 

    Беларуская лідарка падкрэсліла, што ўсе ўдзельнікі Форума маюць агульную спадчыну і падзяляюць адны і тыя ж каштоўнасці. Яна адзначыла, што лёс Беларусі наўпрост уплывае на будучыню яе суседзяў. «Калі Беларусь і Украіна стануць членамі Еўрасаюза, спробы Расіі аднавіць сваю імперыю будуць асуджаныя на правал. Менавіта таму Пуцін падтрымаў тэрор Лукашэнкі супраць беларусаў. Менавіта таму Пуцін развязаў вайну супраць Украіны. І менавіта таму так важна падтрымліваць дэмакратычную Беларусь і Украіну. Бо гэта інвестыцыя ў нашу бяспечную, квітнеючую і дэмакратычную еўрапейскую будучыню», – заявіла Ціханоўская.

    Апошнія навіны