З нарвежскім прэм’ерам Ёнасам Гар Сцёрэ беларуская лідарка абмеркавала падтрымку рэпрэсаваных і палітвязняў. Яна падкрэсліла неабходнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці, медыяў і супольных дзеянняў у міжнародных арганізацыях.
З прэм’ерам Балгарыі Мікалаем Дэнкавым пагаварылі пра спробы Расіі паглынуць Беларусь. Абмеркавалі ваенную сітуацыю ўнутры Беларусі, а таксама працэс знішчэння беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.