Згодна з прынцыпамі міжнароднага права ў сферы правоў чалавека, кожная ахвяра мае неад’емнае права на кампенсацыю шкоды. Гэтую кампенсацыю павінна забяспечыць дзяржава. Такім чынам аднаўляецца годнасць пацярпелага з далейшай інтэграцыяй яго ў грамадства, а таксама прадухіляецца паўторнае парушэнне. Хто і ў якой форме атрымае кампенсацыю шкоды згодна з праектам Канцэпцыі – глядзіце ў картках.
Калі ў вас ёсць прапановы, заўвагі, дапаўненні ды каментары да Канцэпцыі, іх можна пакінуць праз тэлеграм-бот @AskOffice_Bot, пошту transitionaljustice@tsikhanouskaya.org і гугл-форму.