• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – Марыне Золатавай: «Ты пераможаш і ў гэтым марафоне!»

    12 кастрычніка, 2023

    З 6 верасня па 6 лістапада «Рэпарцёры без межаў» праводзяць кампанію «Паштоўкі для Марыны», прыстасаваную да дня нараджэння галоўнай рэдактаркі партала TUT.by Марыны Золатавай. Праект накіраваны на падтрымку Марыны і ўсіх журналістаў-палітвязняў. Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у гэтай акцыі і запісала відэа для Марыны:

    «Ты выконвала найвышэйшыя стандарты журналістыкі і была прыкладам для калегаў. Як бы цяжка ні было, ты знаходзіла выйсце з любой сітуацыі. Сёння кожны твой дзень – гэта марафон. Марафон барацьбы за жыццё, за здароўе, за ўласную годнасць. Але я не сумняваюся, што ты зможаш вытрымаць гэтае выпрабаванне».

    Давайце разам далучымся да акцыі і падтрымаем Марыну Золатаву і ўсіх журналістаў-палітвязняў. Для гэтага трэба напісаць словы падтрымкі на электронны адрас [email protected]. 6 лістапада, у дзень нараджэння Марыны, «Рэпарцёры без межаў» перададуць гэтыя пасланні ў амбасады Беларусі ў некалькіх краінах.

    Апошнія навіны