• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла перамовы з новым мэрам Вільні Валдасам Бенкунскасам

    13 кастрычніка, 2023

    Цяпер у Вільні пражываюць дзясяткі тысяч беларусаў. Сюды рэлакаваліся сотні грамадскіх арганізацыяў, прыватных бізнэсаў і незалежных медыя. Ціханоўская падзякавала гораду і мэрыі за падтрымку беларусаў – гарадскія ўлады вылучылі некалькі памяшканняў для беларускіх арганізацыяў, падтрымалі шэраг канцэртаў і культурных падзеяў. 

    Ціханоўская папрасіла мэра падтрымліваць беларускія грамадскія прасторы, якія ўжо працуюць у горадзе: Беларускую Раду культуры, Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча, Беларускую гімназію імя Францішка Скарыны ды іншых. Беларуская лідарка адзначыла, наколькі для беларусаў важна не губляць сувязь з беларускай культурай і захоўваць сваю ідэнтычнасць. 

    Святлана Ціханоўская прапанавала арганізаваць дадатковыя класы беларускай мовы на базе віленскіх школ, а таксама правесці сустрэчу з актывам бацькоў беларускіх дзяцей у Вільні. Акрамя гэтага, яна папрасіла мэра паспрыяць інтэграцыі беларусаў у гарадское жыццё, напрыклад, запрашаць беларускія арганізацыі на фестывалі і мерапрыемствы. 

    Бенкунскас і Ціханоўская асобна абмеркавалі падтрымку беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне. Раней Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб'яднаны Пераходны Кабінет даставілі байцам груз нелетальнай дапамогі пры падтрымцы Віленскай мэрыі. 

    Напрыканцы сустрэчы беларуская лідарка перадала мэру шэраг просьбаў ад беларускіх вернікаў Вільні.

    Апошнія навіны