Святлана Ціханоўская сустрэлася з наваабраным прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі НАТА Міхалам Шчэрбай, які ў 2021 годзе быў спецдакладчыкам арганізацыі па Беларусі.
Падчас сустрэчы нацыянальная лідарка прапанавала правесці асобныя дэбаты па Беларусі, прызначыць спецдакладчыка, а таксама накіраваць дэлегацыі Парламенцкай Асамблеі НАТА ў Вільню і Варшаву для сустрэчаў з сем’ямі рэпрэсаваных і грамадзянскай супольнасцю.