Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Academia in Exile» у Берліне. Дыскусія была прысвечаная тэме свабоды навукі ў дэмакратычным грамадстве і вучоным у выгнанні.
Выступленне Таццяны Шчытцовай стала магчымасцю прыцягнення ўвагі міжнароднай акадэмічнай супольнасці на сітуацыю ў Беларусі і становішча беларускіх навукоўцаў як унутры краіны, так і ў выгнанні.
Дарадца Святланы Ціханоўскай распавяла пра праверкі, даносы і затрыманні студэнтаў і выкладчыкаў, якія ўжо сталі часткай паўсядзённага жыцця беларускіх універсітэтаў. Яна таксама згадала пра палітзняволеных навукоўцаў і экспертаў, такіх як Валерыя Касцюгова і Таццяна Кузіна, і каласальныя турэмныя тэрміны, якія яны атрымалі за сваю дзейнасць.
Удзельнікі дыскусіі пагадзіліся, што навукоўцам у выгнанні неабходна не толькі гуманітарная падтрымка, але і стварэнне ўмоваў для прафесійнай самарэалізацыі.
Глядзіце запіс дыскусіі па спасылцы: https://asvetaby.org/videa/.