Падчас сустрэчы з намесніцай дзяржсакратара ЗША па грамадзянскай бяспецы, дэмакратыі і правах чалавека Узрай Зэяй абмеркавалі падрыхтоўку да Стратэгічнага дыялогу Беларусь-ЗША. Яго запуск запланаваны на снежань 2023-га. Гэты фармат дапаможа збудаваць доўгатэрміновыя партнёрскія адносіны паміж ЗША і дэмакратычнай Беларуссю.
Таксама Святлана Ціханоўская распавяла пра крытычную сітуацыю з палітвязнямі і адзначыла, што іх вызваленне з’яўляецца абсалютным прыярытэтам і патрабуе смелай палітыкі. Яна таксама заклікала ЗША падтрымаць праграмы рэабілітацыі былых палітвязняў і распавяла пра ідэю стварэння гарантыйнага фонду для рэпрэсаваных.