Святлана Ціханоўская разам з прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валерам Кавалеўскім сустрэліся з еўракамісаркай па ўнутраных справах Ільвай Юхансан.
Беларуская лідарка падзякавала за экспертную падтрымку ў распрацоўцы новага беларускага пашпарта і прывядзенні яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі. Валер Кавалеўскі распавёў, пра план далейшых дзеянняў: выраб узораў пашпартоў, стварэнне асобнага прадпрыемства па іх выпуску, кампанію па міжнародным прызнанні дакумента.
Таксама Святлана Ціханоўская прапанавала еўракамісарцы зладзіць двухбаковыя кансультацыі. Вынікам сумеснай працы Кабінета з экспертамі Еўракамісіі павінны стаць рэкамендацыі для краінаў ЕС. Згодна з імі будзе спрашчацца легалізацыя беларусаў за мяжой. Спадарыня Юхансан прапанову ўхваліла.