Сустрэча адбылася ў штаб-кватэры ААН, дзе праходзіць Генасамблея. Святлана Ціханоўская і Марыя Пейчынавіч-Бурыч абмеркавалі працу Кантактнай групы па Беларусі ў Радзе Еўропы, якая дзейнічае ўжо больш за год. Гаварылі пра план праектаў, які распрацавала Кантактная група. Ужо прайшоў шэраг мерапрыемстваў для беларускіх незалежных журналістаў, юрыстаў і моладзі. А зараз вядзецца праца па арганізацыі стажыровак для беларускіх юрыстаў у структурах Рады Еўропы.
Святлана Ціханоўская распавяла пра рашэнне дэмакратычных сілаў працаваць на еўрапейскую перспектыву для Беларусі ды падзякавала генеральнай сакратарцы за тое, што Рада Еўропы стала першай на гэтым шляху.