Святлана Ціханоўская: «За апошнія гады ў Беларусі ліквідавана амаль паўтары тысячы некамерцыйных арганізацый. Праект «Дзеці Чарнобыля» можа папоўніць гэты шэраг.
Больш за 30 гадоў дзеці з найбольш пацярпелых ад радыяцыі раёнаў атрымлівалі дапамогу за мяжой. Яны папраўлялі здароўе, падарванае наступствамі Чарнобыля. Знаёміліся з новымі мовамі і культурамі, знаходзілі сяброў.
Я ведаю, што кажу, бо сама – дзіцё Чарнобыля. Напачатку 2000-х я брала ўдзел у гэтай праграме. У Ірландыі да мяне ставіліся як да члена сям'і – з цеплынёй і клопатам. Там я пазнаёмілася з прыкладамі таго, як дзяржава дбае пра людзей. А тыя, у сваю чаргу, клапоцяцца адно пра аднаго.
Я ўпэўнена, што ў новай Беларусі менавіта такія стасункі будуць панаваць між намі, а праграмы кшталту «Дзяцей Чарнобыля» атрымаюць маштабнае развіццё. Бо клопат пра маленькіх грамадзян – адна з галоўных задач кожнай дзяржавы».
На фота: Святлана Ціханоўская з сям'ёй, якая прымала яе па праграме «Дзеці Чарнобыля».