Святлана Ціханоўская і прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі абмеркавалі з Мелісай Парк сітуацыю з размяшчэннем расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Ціханоўская адзначыла, што ядзерная зброя ў Беларусі стварае пагрозу не толькі для нашых грамадзян, але і для ўсяго свету.
«Беларусы рашуча выступаюць супраць размяшчэння ядзернай зброі на нашай зямлі. І нам патрэбная міжнародная рэакцыя і актыўныя дзеянні», – падкрэсліла беларуская лідарка.
Бакі адзначылі безадказную і небяспечную рыторыку рэжыма датычна выкарыстання ядзернай зброі.
Таксама абмеркавалі магчымасці супрацы на міжнароднай арэне, у тым ліку падняццё пытання размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі на Радзе Бяспекі ААН і ў іншых міжнародных арганізацыях.