Сёння ў рамках 54 сесіі Рады па правах чалавека ААН будзе заслуханы даклад Вярхоўнага Камісара па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Даклад быў апублікаваны вясной, а зараз будуць прадстаўленыя абнаўленні да яго. У слуханнях прымае ўдзел дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр.
«Гэтыя слуханні праходзяць амаль што кожную сесію Рады па правах чалавека з 2020 года. Для беларусаў гэта азначае, што пытанне правоў чалавека ў Беларусі і іх парушэнне рэжымам дагэтуль застаюцца ў цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасці і самой ААН», – адзначыла Крысціна Рыхтэр.
Вы таксама можаце сачыць за слуханнямі па гэтай спасылцы: https://media.un.org/en/asset/k15/k15yeirubp.