• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прадстаўнікі Офіса і Кабінета ўзялі ўдзел у Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі

    25 верасня, 2023

    22-24 верасня ў Гданьску прайшоў 11-ты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, у якім удзельнічалі старэйшы палітычны дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі, дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька, дарадца Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова, прэс-сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна, а таксама прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.

    Падчас Кангрэса прайшла двухгадзінная дыскусія, прысвечаная прэзентацыі напрацовак па праекце Канстытуцыі Новай Беларусі і законапраектаў у дапаўненне да яе. «Чым бліжэй канец дыктатуры, тым вышэй запыт на візію новай Беларусі», – адзначыў Анатоль Лябедзька. Нагадваем, што праект Канстытуцыі вы знойдзеце па спасылцы: https://kanstytucyja.online/index.php/belkan.html.

    Аляксандр Дабравольскі і Аліна Коўшык узялі ўдзел у круглым стале «Урокі польскай Салідарнасці для беларускай рэвалюцыі». А Таццяна Шчытцова была мадэратаркай дыскусіі «Беларускія даследаванні пад пагрозай: што трэба змяніць у прадукаванні ведаў аб Беларусі ў міжнароднай акадэміі?».

    Апошнія навіны