Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях моладзевай палітыкі і студэнцтва Маргарыта Ворыхава пракаментавала прапанову рэжыму аб увядзенні абавязковай адпрацоўкі для «платнікаў»:
«Учора рэжым Лукашэнкі ўнёс прапанову павялічыць абавязковую адпрацоўку для бюджэтнікаў да 7 гадоў і ўвесці адпрацоўку для платнікаў. Такая ідэя сведчыць аб жаданні рэжыму абмежаваць свабоду выбару і мабільнасць моладзі. Павелічэнне тэрміну адпрацоўкі да пяці ці нават сямі гадоў стварае для маладых людзей доўгатэрміновыя абавязацельствы перад рэжымам. Гэта спроба ўтрымаць маладых спецыялістаў ўнутры краіны, ігнаруючы іх уласныя жаданні і амбіцыі.
І замест таго каб вінаваціць маладых людзей у тым, што яны недастаткова плацяць за сваю адукацыю, урад павінен імкнуцца паляпшаць яе якасць і прадастаўляць моладзі магчымасці для паўнавартаснага развіцця».