Беларуская лідарка падзякавала кіраўніцтву Гватэмалы за падтрымку беларускай і ўкраінскай пазіцый у міжнародных арганізацыях. Святлана Ціханоўская папрасіла Гватэмалу не закупляць у Лукашэнкі калійныя ўгнаенні ў абыход санкцыяў і не спрыяць яго гандлёвым манеўрам. Яна прапанавала дапамагаць дэмакратычным сілам у справе прыцягнення прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за эканамічныя і палітычныя злачынствы.
Прэзідэнт Гватэмалы выказаў падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі і запрасіў Святлану Ціханоўскую наведаць цэнтральнаамерыканскую краіну.