13 верасня ў Еўрапарламенце прайшла Канферэнцыя Каліноўскага з удзелам прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і дэпутатаў Еўрапарламента.
Падчас канферэнцыі дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька прапанаваў Еўрапарламенту і Еўрасаюзу стварыць фонд, са сродкаў якога беларускія палітзняволеныя маглі б атрымліваць фінансавую падтрымку.
Ён таксама агучыў прапанову выкарыстоўваць інфраструктуру некаторых еўрапейскіх краін для аздараўлення дзяцей з рэгіёнаў Чарнобыля, для рэабілітацыі вызваленых палітвязняў і іх сем'яў.
Больш падрабязную інфармацыю пра працу дарадцы па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве вы можаце знайсці па гэтай спасылцы: https://t.me/parlamentbel.