• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Гістарычны судовы працэс для Беларусі

    19 верасня, 2023

    Крысціна Рыхтэр, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, пракаментавала судовы працэс, які пачаўся над Юрыям Гараўскім:

    «Сёння швейцарскі суд разглядае абвінавачанні супраць Юрыя Гараўскага. У 2019 годзе былы баец САХР прызнаўся ў датычнасці да выкрадання і забойства беларускіх апазіцыйных палітыкаў: Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, а таксама бізнесоўца Анатоля Красоўскага.

    Гэтая справа не мае аналагаў у беларускай гісторыі. Упершыню чалавек, які ўдзельнічаў у палітычна матываваных знікненнях апанентаў Лукашэнкі, паўстане перад судом. Гэта прэцэдэнт, які, спадзяюся, паслужыць прыкладам для іншых краінаў. І ў хуткім часе на рэгулярнай аснове пачнуцца разгляды злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі па ўніверсальнай юрысдыкцыі.

    Універсальная юрысдыкцыя – механізм, які дазваляе прыцягнуць да адказнасці вінаватых, нават калі сур'ёзныя злачынствы ажыццяўляліся імі ў іншай краіне. З улікам таго, што прадстаўнікі рэжыму адкрыта здзекуюцца з права і не збіраюцца расследваць шматлікія выпадкі катаванняў беларусаў, гэты механізм можа стаць эфектыўным сродкам для прыцягнення да адказнасці канкрэтных асобаў. У прыватнасці тых, што катавалі і забівалі нашых суграмадзян падчас выбараў 2020 года і пасля іх.

    Калі вы з'яўляецеся ахвярай злачынства і зараз знаходзіцеся не ў Беларусі – не маўчыце. Вы можаце дамагчыся правасуддзя так, як зараз дамагаюцца справядлівасці Алена Захаранка, дачка зніклага Юрыя Захаранкі, і Валерыя Красоўская, дачка Анатоля Красоўскага. Каб атрымаць дапамогу па падачы справы па ўніверсальнай юрысдыкцыі, пішыце на адрас [email protected]. Мы дапаможам вам звязацца з нашымі партнёрамі па гэтым профілі».

    Апошнія навіны