• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў падчас Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку

    15 верасня, 2023

    У панядзелак, 18 верасня, Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у мерапрыемствах падчас Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Там сабяруцца лідары амаль усіх краінаў свету. Запланаваныя сустрэчы з шэрагам міністраў замежных справаў і палітычных лідараў. Сярод іншага, у Святланы Ціханоўскай запланаваная сустрэча з прэзідэнтам Гватэмалы. Гэтая краіна з’яўляецца пакупніком беларускіх калійных угнаенняў. 

    Беларуская лідарка возьме ўдзел у дыскусіі, арганізаванай дэлегацыяй ЕС пры ААН на тэму беларускай незалежнасці і суверэнітэту. Святлана Ціханоўская таксама паўдзельнічае ў цырымоніі ўручэння прэміі Атлантычнай Рады «Global Citizen Awards», якую сёлета атрымае прэзідэнт Зяленскі.

    Апошнія навіны