• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым прэм’ерам Балгарыі: гаварылі пра пашпарты новай Беларусі і пагрозу незалежнасці ад Расіі

    28 жніўня, 2023

    Мікалай Дзянкоў стаў прэм’ерам тры месяцы таму. Ціханоўская падзякавала Балгарыі за падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў Еўрапейскай радзе, а таксама за актыўную пазіцыю па Украіне. Ціханоўская выказала жаданне, каб Балгарыя гэтак жа актыўна падтрымлівала дэмакратычную Беларусь.

    Ціханоўская прапанавала, каб пытанне Беларусі было ўзнятае на сустрэчах «Бухарэсцкай дзявяткі», куды ўваходзяць Балгарыя, Венгрыя, Эстонія, Літва, Латвія, Польшча, Румынія, Славакія і Чэхія, і выказала жаданне ўдзелу прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці ў мерапрыемствах дзясяткі.

    Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з наймітамі Вагнера пасля смерці Прыгожына і пагрозы незалежнасці, якія зыходзяць ад расійскай прысутнасці ў Беларусі. Абмеркавалі таксама і падтрымку ініцыятываў на ўмацаванне беларускай ідэнтычнасці.

    Ціханоўская выказала спадзяванне, што Балгарыя падтрымае праект з новым беларускім пашпартам. Распавяла пра наступныя крокі па праекце. Паводле словаў Ціханоўскай, больш за 60 тысячаў чалавек ужо выказалі жаданне атрымаць дакумент.

    Заўтра Ціханоўская сустракаецца з міністрам замежных справаў Балгарыі. Размова будзе ісці пра далейшую супрацу, падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных, а таксама беларускіх добраахвотнікаў.

    Апошнія навіны