• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Мы працуем дзеля таго, каб пасажырскі рух паміж нашымі краінамі не спыняўся так доўга, наколькі гэта магчыма

    28 жніўня, 2023

    Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў магчымае закрыццё межаў паміж Беларуссю, Польшчай і краінамі Балтыі:

    «Гэта рэакцыя нашых суседзяў на заявы і абсалютна безадказныя дзеянні Лукашэнкі, на прысутнасць вагнераўцаў і пагрозы ў бок суседзяў. Гэта найперш сігнал рэжыму, што, калі працягнуцца правакацыі, то Польшча і балтыйскія краіны гатовыя на рашучыя крокі. І віна за закрыццё межаў будзе ляжаць на Лукашэнку. 

    Мы ў кантакце з Польшчай і балтыйскімі краінамі, і настойваем на тым, каб пасажырскі рух паміж нашымі краінамі не спыняўся так доўга, наколькі гэта магчыма. Нельга, каб беларусы трапілі ў ізаляцыю праз бяздумную палітыку Лукашэнкі. 

    Сёння размаўлялі з прадстаўнікамі Польшчы, а на наступным тыдні Святлана Ціханоўская сустракаецца з міністаркай унутраных справаў Літвы Агне Білатайтэ. Абмяркоўваем варыянты, якім чынам захаваць пасажырскі рух і гарантаваць бяспечны выезд з краіны для тых, хто пакутуе ад рэпрэсіяў. 

    Адкрытыя межы ўмацоўваюць сувязь беларусаў з Еўропай. Нельга пакідаць беларусаў сам-насам з Расіяй».

    Апошнія навіны