На пачатку тыдня беларуская лідарка выступіла на Еўрапейскім форуме ў аўстрыйскім Альпбаху. На панэльнай дыскусіі яна распавяла пра праблемы беларускіх палітвязняў і сітуацыю ў краіне. Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць дапамагаць беларусам, выпрацоўваць механізмы прыцягнення памагатых рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, а таксама разгледзець уключэнне дэмакратычнай Беларусі ў еўрапейскія структуры і праграмы.
28-29 жніўня ў Святланы Ціханоўскай запланаваны ўдзел у міжнародным форуме ў славенскім Бледзе. Яна выступіць на дыскусіі пра будучыню Усходняга партнёрства разам з прадстаўнікамі Грузіі, Арменіі, Азербайджана. Беларуская лідарка прадставіць бачанне развіцця адносінаў між Беларуссю і ЕС, прэзентуе пазіцыю дэмсілаў пра еўрапейскі выбар і праект беларускага пашпарта.