Беларуская лідарка правяла сустрэчу з Арнольдасам Абрамавічусам, дзе абмяркавала актуальныя праблемы легалізацыі беларусаў у Літве. Па выніках сустрэчы літоўскі бок пацвердзіў, што працягне прымаць дакументы на віды на жыхарства ў беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі. Праўда, кожны такі выпадак будзе разгледжаны індывідуальна. А дзеці, якія нарадзіліся ў Літве, змогуць атрымліваць пашпарты замежнікаў.
Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на неабходнасць выдачы віз тым, хто знаходзіцца ў Беларусі. Таксама прапанавала павялічыць тэрмін дзеяння гуманітарных відаў на жыхарства да 3-х гадоў і падоўжыць тэрмін дзеяння пашпарта замежніка. Гэтае пытанне, магчыма, літоўскі Сейм абмяркуе ўжо восенню.
Віцэ-міністр запэўніў, што незалежна ад развіцця сітуацыі, беларусы, якія ўцякаюць ад рэпрэсіяў, будуць мець гуманітарны калідор з Беларусі ў Літву.