• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла брыфінг з амбасадарамі па сітуацыі з новым указам Лукашэнкі і магчымым закрыццём межаў

    07 верасня, 2023

    Удзел у сустрэчы бралі амбасадары і спецпасланнікі шэрагу краін, якія адказваюць за Беларусь: Літвы, Польшчы, Эстоніі, Ірляндыі, Фінляндыі, ЗША і Канады. Падчас брыфінгу абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, закрыццём межаў, вагнэраўцамі, а таксама новы указ Лукашэнкі аб прыпыненні консульскіх паслуг беларусам за мяжой, павестку на Генасамблею ААН, працу над пашпартам новай Беларусі. Таксама Святлана Ціханоўская распавяла пра вынікі канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» і новыя прызначэнні.

    Святлана Ціханоўская заклікала аказаць усю магчымую дапамогу беларусам, якія апынуліся ў іншых краінах і зараз сутыкнуцца з праблемамі легалізацыі. Яна папрасіла прызнаваць пашпарты, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння, падоўжыць тэрмін дзеяння ВНЖ, не патрабаваць дакументаў, якія патрабуюць вяртання ў Беларусь (апастыль, даведка аб несудзімасці і інш). Беларуская лідарка падзякавала за працу консульскіх аддзелаў, якія працягваюць выдаваць візы, а некаторыя і павялічылі колькасць іх выдачы.

    Таксама Ціханоўская адзначыла, што пры магчымым закрыцці мяжы павінен заставацца калідор для беларусаў, якія ўцякаюць ад рэпрэсіяў. На сёння пытанне закрыцця мяжы не існуе, але яна нагадала, што для дэмакартычных сілаў важна, каб працягваўся пасажырскі рух паміж краінамі.

    Апошнія навіны